Возера Вялікія Швакшты

Belarus / Vicebsk / Pastavy /

Вялікія Шва́кшты, Вялікая Шва́кшта — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 22 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Паставы, за 8 км на паўночны захад ад возера Нарач, на мяжы гідралагічнага заказніка Швакшты[2].
Плошча паверхні возера 9,56 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,05 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб′ём вады ў возеры 22,3 млн м³. Плошча вадазбору 94,2 км².
Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Белагаловае), выцякае пратока ў возера Малыя Швакшты.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°58'0"N   26°35'13"E
This article was last modified 7 years ago