Лідскі замак (Лiда) | музей, Gothic (architecture) (en), Medieval / Middle Ages (en), Brick Gothic (architecture) (en), цікавая месца, зарэгістраваны будынак, 14th century construction (en)

Belarus / Hrodna / Lida / Лiда
 замак, музей, Gothic (architecture) (en), Medieval / Middle Ages (en), Brick Gothic (architecture) (en), цікавая месца, зарэгістраваны будынак, 14th century construction (en)

ЛІ́ДСКІ ЗА́МАК, замак ў горадзе Ліда, пабудаваны ў 1330-я гады паводле даручэння князя Гедыміна. Уваходзіў у лінію процікрыжацкай абароны Навагрудак—Крэва—Меднікі—Трокі. Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі, і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада. Пазней (верагодна, у XVI-XVII ст.) у сістэму перадзамкавых умацаванняў з усходу было ўлучана штучнае возера. На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква (у 1533 перанесена ў горад), жылыя і гаспадарчыя пабудовы, з 1568 - суд, архіў, астрог. Жылыя памяшканні мясціліся на вышэйшых паверхах вежаў.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°53'13"N   25°18'9"E
This article was last modified 5 years ago