Возера Маеўскае

Belarus / Vicebsk / Novalukoml /
 Upload a photo

Ма́еўскае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (працякае праз возера). Знаходзіца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі на мяжы з Сенненскім раёнам, прыкладна за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хотліна Чашніцкага раёна і за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Малы Азярэцк Сенненскага раёна.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб'ём вады 0,78 млн м³. Плошча вадазбору 100 км².
Праз возера працякае рака Свячанка і на поўдні злучае яго з Хотлінскім возерам.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°46'23"N   29°23'53"E
This article was last modified 6 years ago