Лукомскае возера

Belarus / Vicebsk / Novalukoml /

Лукомскае возера знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Улы.
Плошча паверхні 36,7 км², даўжыня 35 км, найбольшая глыбіня – 11,5 м, сярэдняя – 6,6 м.
Назва ад старажытнага слова "лука", што значыць выгін, круты паварот ракі, нізкі ці лясісты мыс.
Возера ледавіковага паходжання, запруднага тыпу. Катлавіна выцягнута мерыдыяльна. Даўжыня берагавой лініі 36 км.
У паўночнай частцы возера 5 астравоў агульнай плошчай каля 0,7 га (Прачыста, Рыбны, Бяздзедава, Высокі).
Возера праточнае: у яго ўпадае рака Цытранка і ручаі (у тым ліку, з возера Святое), сцёк вады праз раку Лукомку.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°40'15"N   29°5'25"E
This article was last modified 6 years ago