Возера Баярскае

Belarus / Vicebsk / Chasniki /
 Upload a photo

Бая́рскае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свінка (цячэ праз возера), за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чашнікі каля вёскі Баяры.
Плошча паверхні возера 0,2 км², даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Плошча вадазбору 17,2 км². Аб'ём вады 0,23 млн м³.
Праз возера працякае рака Свінка і злучае яго з азёрамі Глыбочына і Хоцькаўскае. На ўсходзе ў Баярскае ўпадае Красніца.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°56'37"N   29°17'45"E
This article was last modified 7 years ago