Возера Пліна

Belarus / Vicebsk / Ljepjel /
 Upload a photo

Плі́на — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Ушачаў, каля вёскі Пліна.
Плошча Пліны складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м, сярэдняя 6,9 м. Даўжыня возера 2,56 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 6,58 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,01 млн. м³, плошча вадазбору 14,6 км².
На возеры 2 вострава, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²).
Возера слабапраточнае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°10'46"N   28°31'16"E
This article was last modified 7 years ago