Возера Сярэдняе

Belarus / Vicebsk / Talacyn /

Сярэ́дняе — возера ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Еленка (прыток Бабра), за 25 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.
Плошча паверхні возера 0,27 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,6 км.
Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 га.
Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°14'33"N   29°26'3"E
This article was last modified 7 years ago