Возера Нявіда

Belarus / Vicebsk / Disna /

Няві́да, Нявідава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 1,5 км ад вёскі Загацце.
Плошча паверхні возера 1,09 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9 м. Даўжыня берагавой лініі 5,2 км, плошча вадазбору 78 км².
Праз возера працякае рака Быстрыца і злучае Нявіда з азёрамі Бабынічы і Лесава. Упадаюць ручаі, у т.л. ручай з возера Вялікі Белянок.
Каля возера база адпачынку «Нявіда» і паляўніча-рыбалоўная база Полацкай лесапаляўнічай гаспадаркі.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°19'2"N   28°23'50"E
This article was last modified 4 years ago