Возера Заружанне

Belarus / Vicebsk / Chasniki /
 Upload a photo

Зару́жанне, Ружына, Заружань[1] — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Заружанне.
Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,3 км,найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Аб'ём вады 0,34 млн. м³. Плошча вадазбору 9,44 км².
Возера выкарыстоўваецца як прыёмнік меліярацыйных сістэм. Сцёк па канале ў раку Лукомка.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°57'52"N   28°59'17"E
This article was last modified 6 years ago