Возера Тартак

Belarus / Vicebsk / Ljepjel /
 Upload a photo

Тарта́к, Лучыла — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.
Плошча паверхні 0,54 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 11,4 м. Аб′ём вады 2,5 млн. м³. Плошча вадазбору 116 км².
Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на паўднёвым захадзе) і Царкавішча (на паўночным усходзе).
Nearby cities:
Каардынаты:   55°0'43"N   28°25'34"E
This article was last modified 7 years ago