Возера Сверзна

Belarus / Vicebsk / Ljepjel /

Све́рзна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі на мяжы з Лепельскім раёнам, у басейне ракі Ушача.
Плошча Сверзны складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня 10,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 1,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,48 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,44 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².
Упадаюць ручаі, на паўночным захадзе злучана пратокай з ракой Ушача.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°58'51"N   28°26'39"E
This article was last modified 6 years ago