Гранітны кар'ер «Мікашэвічы» | granite (en), кар'ер, 1973_construction (en)

Belarus / Brest / Mikasevicy /
 granite (en), кар'ер, 1973_construction (en)

Радовішча будаўнічага каменю «Мікашэвічы» распрацоўваецца кар’ерам «Мікашэвічы» з 1973 года. Будаўнічы камень дэталёва разведаны на глыбіню 150 м. На гэтую ж глыбіню запраектаваны кар'ер.
У цяперашні час кар’ер уяўляе сабой самую вялікую адкрытую горную выпрацоўку ў Цэнтральнай Еўропе. Кар’ер расцягнуўся на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 м з поўначы на поўдзень і складаецца з 4 раскрыўных і 11 здабыўных уступаў. За год кар’ер «Мікашэвічы» выдае на-гара да 8 млн м³ карыснага выкапня і да 2 млн м³ раскрыўных парод.
Nearby cities:
Каардынаты:   52°13'39"N   27°25'28"E
This article was last modified 6 years ago