Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (Мiнск)

Belarus / Minsk / Мiнск / вул. Мяснікова, 29
 дзяржаўная ўстанова, міністэрства замежных спраў
 Upload a photo

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 174 дзяржавамі свету i на сённяшні дзень прадстаўлена замежнымі ўстановамі ў 56 дзяржавах свету. У 2014 годзе адкрыты амбасады нашай краіны ў Аўстраліі, Катары, Манголіі, Пакістане, Эквадоры і генеральнае консульства ў Мілане (Італія).
Замежныя дзяржавы прадстаўлены ў Беларусi 45 пасольствамі, 4 аддзяленнямі пасольстваў, 2 гандлёвымі прадстаўніцтвамі, 35 консульскімі ўстановамі (у тым ліку ганаровымі консуламі); міжнародныя арганізацыі – 15 прадстаўніцтвамі. Па сумяшчальніцтву акрэдытавана 88 замежных дыппрадстаўніцтваў.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь выйшла на міжнародную арэну не толькі ў якасці новай суверэннай дзяржавы, што з’явілася ў выніку распаду СССР, але і як еўрапейская краіна, якая мае глыбокія гістарычныя традыцыі дзяржаўнасці.
Полацкае, Тураўскае, Пінскае і іншыя княствы (IХ-ХIV стст.), якія ўзніклі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, створанае імі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (сярэдзіна ХIII-ХVIII стст.) былі актыўнымі суб’ектамі міжнародных зносін. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1919 – 1991 гг.) увайшла ў лік дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, паўнапраўным членам якой БССР з’яўлялася на працягу ўсяго часу ўласнага існавання.
mfa.gov.by/by/
Nearby cities:
Каардынаты:   53°53'53"N   27°32'41"E
This article was last modified 10 years ago