Сядзібна-паркавы комплекс Хмараў

Belarus / Minskaja Voblasts / Zaslavje /
 Upload a photo

Сядзібна-паркавы комплекс Хмараў пачаў будавацца ў 1775 годзе. Доўгі час палац, які атрымаўся зграбным і шыкоўным, служыў рэзідэнцыяй шляхецкага роду. Акрамя галоўнага будынка італьянскі архітэктар Карла Сампані «змайстраваў» два сіметрычныя флігелі, аранжэрэю, браму, тэрасы і парк у французскім стылі. Аднойчы гаспадар Адам Хмара — мінскі ваявода — нават прыняў у ім караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1917 годзе комплекс нацыяналізавалі, разрабавалі і праз нейкі час зрабілі там дзіцячы інтэрнат. Падзеі Другой Сусветнай нагнятаюць жах: кажуць, вораг арганізаваў канцлагер і праводзіў доследы над дзецьмі… Пасля вайны інтэрнат зноў запрацаваў і пашырыў плошчы. Апошнія гадоў пятнаццаць, а можа і больш, ён ужо не працуе.

news.tut.by/culture/674330.html
Nearby cities:
Каардынаты:   54°1'43"N   27°25'58"E
This article was last modified 6 years ago