Свята-Мікалаеўская царква (Купяцiчы)

Belarus / Brest / Pinsk / Купяцiчы
 драўлянае, помнік архітэктуры (гісторыі), праваслаўны храм/царква
 Upload a photo

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 ці 1892 гадах з дрэва.
Царква — твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй, якая складаецца з двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб'ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух'яруснай галоўкай, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны і 2 бакавыя ўваходы ўладкаваны ганкамі.
Nearby cities:
Каардынаты:   52°10'17"N   26°12'5"E
This article was last modified 7 years ago