Пухавіцкі раён
Belarus /
Minskaja Voblasts /
Marjina Horka /
World
/ Belarus
/ Minskaja Voblasts
/ Marjina Horka
раён (адміністрацыйны), адміністрацыя другога ўзроўню, адлюстроўваць толькі контур
Размешчаны у Мінскай вобл., у геагр. цэнтры Беларусі. Мяжуе з Мінскім, Чэрвенскім, Уздзенскім, Слуцкім, Старадарожскім р-намі Мінскай і Асіповіцкім р-нам Магілёўскаі абласцей.
Цэнтр - г. Мар'іна Горка. Пл. 2441,1 тыс. км², насельніцтва 68,3 тыс. жыхароў (2012). У раёне г. Мар'іна Горка, гар. пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі, 300 сельскіх населеных пунктаў, 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Голацкі, Дуброўскі, Дукорскі, Навапольскі, Навасёлкаўскі, Пухавіцкі, Пярэжырскі, Свіслацкі, Турынскі, Шацкі.
Раён утвораны 17.7.1924 г. ў складзе Мінскай акругі (да 26.7.1930 г.), цэнтр - мяст. Пухавічы, з 29.7.1925 - пас. Мар'іна Горка. 20.8.1924 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Балоцкі, Блонскі, Блужскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзецкаслабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Сутінскі, Талькаўскі, Турынскі.
У 1932 г. ў раёне 100 778 жыхароў (92,9% беларусы), у 1931 г. працавалі 87 прам. прадпрыемстваў (большасць дробныя), у т.л. 2 электрастанцыі, З лесазаводы, З крухмальныя з-ды, вінзавод, 3 смалярні, 5 цагельняў, 4 шавецкія, 4 кравецкія, 2 валёначныя, 2 мэблевыя, аўчынна-шубныя арцелі, 9 паравых, 9 вадзяных, 4 нафтавых млыноў, кардонная ф-ка, 25 кузняў (усяго 1105 рабочых). З 16383 сял. гаспадарак было кааперавана 29,2%.
У 1933 г. дзейнічалі 152 калгасы, 5 саўгасаў, 2 камуны, 5 МТС; да 1940 г, створаны льнозавод, маслазавод, цагляны з-д, працавалі 128 школ, у т.л. 28 сярэдніх і няпоўных сярэдніх (20 тыс. вучняў), 100 клубаў і масавых б-к, 2 дамы культуры, раённая бальніца і інш.
З 20.8.1938 г. ў Мінскай вобл.
У канцы чэрв. 1941 г. раён акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія правялі на яго тэр. 5 карных аперацый. За час акупацыі былі спалены 75 вёсак, часткова - 65, загублены 5919 грамадзян, на прымусовыя работы ў Германію вывезена 1465 чал.
17.12.1956 г. Да раёна далучаны Селецкі с/с Грэскага р-на, 10.1.1960 г. Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі сельсаветы, г.п. Рудзенск скасаванага Рудзенскага р-на, 1.4.1960 г. Шацкі, 25.12.1962 г. Навапольскі сельсаветы Уздзенскага р-на.
У 2013 г. ў сельскай гаспадарцы раёна задзейнічаны 9 ААТ, 8 с.-г. філіялаў буйных прам. прадпрыемстваў, прыватнае с.-г. ўнітарнае прадпрыемства «Дукора-Агра», дзярж. прадпрыемства «Краснагвардзейскі», 69 фермерскіх гаспадарак, ААТ «Ананічы». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваніі збожжа, бульбы, лёну. Агульная пл. с.-г. угоддзяў 94 тыс. га (2013).
У раёне знаходзяцца археал. помнікі: гарадзішчы (вёскі Балачанка, Блужскі Бор, Бор, Дудзічы, Жораўка, Кавалевічы, Мацеевічы, Міжрэчча, Паддуб'е, Светлы Бор, Церабуты), курганныя магільнікі (вёскі Белькавічы, Грабень, Дайнава, Кавалевічы, Талька, Церабуты), курганы (вёскі Арэшкавічы, Блужскі Бор, Зарэчча, Кавалевічы, Турын, Шацк), селішчы (вёскі Вялікае Поле, Лешніца).
Захаваліся помнікі архітэктуры: Троіцкая царква, 1826 г. (в. Блонь), Ільінская царква 19 ст. (вёскі Блонь, Дукора), сядзібы Аштарпаў-Гарцінгаў і Бонч-Асмалоўскіх (абедзве 19 ст., вёскі Дукора, Блонь).
У раёне нарадзіліся дзярж. дзеячы У.Е. Лабанок, С.А. Пілатовіч, А.Р. Чарвякоў, акадэмік АН БССР І.С. Лупіновіч, антраполаг і археолаг Г.А. Бонч-Асмалоўскі, пісьменнікі А.М. Бачыла, Т. Бондар, А. Карлюкевіч, Г. Кляўко, А. Моркаўка, М.Т. Паслядовіч, М. Чарот, нар. артыст БССР І.І. Жыновіч, нар. артыст БССР І.Б. Шаціла, кампазітар І. Лучанок, Героі Сав. Саюза А.Р. Мазанік, М.П. Чэпік.
(па матэрыялах кнігі «Гарады і вескі Беларусі»).

Спасылка на Wikipedia: http://be.wikipedia.org/wiki/Пухавіцкі_раён
Nearby cities:
Каардынаты: 53°29'8"N 28°1'44"E
Гэты артыкул абаронены
- Чэрвеньскі раён 57 км
- Мінскі раён 108 км
- Бялыніцкі раён 112 км
- Шклоўскі раён 160 км
- Чавускі раён 176 км
- Краснапольскі раён 195 км
- Мсціслаўскі раён 225 км
- Клімавіцкі раён 237 км
- Брэсцкі раён 337 км
- Канеўскі раён 443 км
- Апора ЛЭП 2 км
- Апора ЛЭП 2.1 км
- Апора ЛЭП 2.2 км
- Апора ЛЭП 2.5 км
- Апора ЛЭП 3.1 км
- Апора ЛЭП 3.4 км
- Прасека ЛЭП 3.5 км
- Гара Высокая (188,0) 3.9 км
- Сажалка 5.7 км
- Шацкі сельсавет 22 км