Гара Маяк (240,5) | узгорак / гара, вяршыня, natural monument (en)

Lithuania / Vilniaus / Svencionys /
 узгорак / гара, вяршыня, natural monument (en)
 Upload a photo

Гара Маяк з'яўляецца вышэйшай кропкай Пастаўскага раёна і Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі.
Абсалютная вышыня гары Маяк складае 240,5 метраў над узроўнем мора, адносная вышыня складе 15-25 метраў.
Спадзістасць схілаў дасягае 20 %. Гара выцягнута з поўначы на поўдзень на 250 метраў пры шырыні 200 метраў і мае плошчу 13,0 га. Абвод — 1,5 кіламетра. Паверхня ўзгорка няроўная: неглыбокімі вузкімі лагчынамі ён падзелены на тры адасобленыя часткі. Складзена гэта форма рэльефу канцова-марэннымі адкладамі з марэнных суглінкаў з галькай і жвірам. На вяршыні і па схілах сустракаецца шмат невялікіх валуноў. Гара Маяк утварылася ў выніку дзейнасці паазёрскага ледавіка 17-20 тысяч гадоў таму шляхам выціскання і пераадкладання горных парод каля краю актыўнай лядовай масы.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°6'49"N   26°17'26"E
This article was last modified 9 years ago