Царква Дзмітрыя Растоўскага (Выдранка)

Russia / Brjansk / Krasnaya Gora / Выдранка
 драўлянае, помнік архітэктуры (гісторыі), 1905_construction (en), праваслаўны храм/царква, Беларуская праваслаўная царква

Царква Святога Дзмітрыя Растоўскага – дзеючая праваслаўная царква, помнік драўлянага дойлідства пачатку XX стагоддзя, якая знаходзіцца ў вёсцы Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Царква пабудавана ў стылі мадэрн. Асноўны аб’ём будынка крыжападобны, над ім – 8-гранны барабан, упрыгожаны купалам-цыбулькай. Такі ж купал і ў 2-яруснай званіцы. Агульная кампазіцыя храма даволі пярэстая па сваёй архітэктуры: 3 уваходы з пакрыццямі на разьбяных слупах, сцены прарэзаныя аконнымі праёмамі, дэкор якіх імітуе камень. Гэты драўляны храм знакаміты тым, што пабудаваны без адзінага цвіка і што замест звона ў яго – абалонка авіяцыйнай бомбы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°8'36"N   31°18'4"E
This article was last modified 6 years ago