Казьянскае замчышча

Belarus / Vicebsk / Haradok /
 замак, умацаванні, крэпасць, фартыфікацыі, знішчаны аб'ект
 Upload a photo

Казьянскі замак - замак, які існаваў у XVI ст. на поўначы ад в. Казьяны Віцебскага павета (цяпер Шумілінскі раён). Пабудаваны ў 1563 г. у час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гг. паводле загаду цара Івана Грознага як парубежнае ўмацаванне. Планіроўку і памеры замка вызначыў мыс лукавіны р. Обаль. Будынак драўляны,трохвугольны ў плане (50х120х110 м), з 3 чацверыковымі вежамі (былі падзелены ўнутры на 3 баявыя ярусы), накрытымі 2-схільнымі дахамі. Вежа, размешчаная ў перашыйку лукавіны ракі, мела арачны праезд, астатнія — «глухія», стаялі на паўкруглых у плане падмурках, прарэзаных круглымі байніцамі ў верхняй частцы. Цэнтральную частку ўнутранай прасторы замка займала жылая забудова. Замак разбураны ў 1579 г. войскамі Рэчы Паспалітай.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°32'16"N   29°29'31"E
This article was last modified 10 years ago