Месца Аршанскай бітвы 1514
Belarus /
Vicebsk /
Dubrovna /
World
/ Belarus
/ Vicebsk
/ Dubrovna
battlefield (en), гістарычнае месца, нябачны
Бітва пад Оршай (8 верасня 1514) — бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны (1512—1522) паміж войскамі ВКЛ (камандаваў Канстанцін Астрожскі; 30 тыс. ч. і артылерыя) і Вялікага княства Маскоўскага (каммандавалі Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца; 80 тыс. ч. і артылерыя) на полі на беразе Дняпра, у 5 км на ўсход ад Оршы.
Бітва скончылася перамогай войска ВКЛ, на пэўны час перавяла ход вайны ў спакайнейшае, зацяжное рэчышча, аднак, сілай іншых акалічнасцяў, не мела трывалых ваенных наступстваў.
Войска Маскоўскай дзяржавы было пастаўлена ў тры лініі. Наперадзе стаў полк перадавой стражы, у цэнтры — вялікі полк (на фронце шырынёй 5 км), на правым флангу — полк правай рукі, на левым, каля в. Рукліна — полк левай рукі. На пагорку ў цэнтры за вялікім палком стаяў полк тылавой стражы (рэзерв). Баявыя парадкі маскоўскага войска былі расцягнутымі, у спадзяванні на ахоп і акружэнне больш малалікага войска ВКЛ.
Камандаванне фармальна належала да Івана Чалядніна, але насамрэч кожны з ваяводаў камандаваў сваім палком самастойна, і адзінага кіраўніцтва не было.
Войска ВКЛ заняло пазіцыі абапал яра, які ішоў ад вёскі Пугайлава да пераправы праз Дняпро. Наперадзе стаялі два конныя гуфцы (палкі), ВКЛ і польскі, пад камандамі Астрожскага і Сампаліньскага. Паміж імі стаяла пяхота са стрэльбамі і пішчалямі. У другой лініі стаялі два конныя палкі, ВКЛ і польскі, пад камандамі Радзівіла і Свярчоўскага. На правым і левым крылах другой лініі стаялі па тры дапаможныя палкі лёгкай конніцы. На працягу правага крыла другой лініі, пад пакровам лесу, патаемна размясцілі ўсе гарматы і частку пяхоты з агнястрэльнай зброяй.

Спасылка на Wikipedia: http://be.wikipedia.org/wiki/Бітва_пад_Оршай,_1514
Nearby cities:
Каардынаты: 54°32'8"N 30°36'15"E
- Развязка М-8 / Р-15 8.5 км
- Задняпроў'е 13 км
- Скрыжаванне М-1/Р-22 14 км
- Развязка М-1 / М-8 / Р-87 Орша-усход 15 км
- Развязка М-1 / Н-3105 18 км
- Выдрыца 18 км
- Новая Лешча 32 км
- Урочышча Залешча 34 км
- Развязка М-8 / М-8Р1 36 км
- урочышча Сідаркава 70 км
- СТ «Лугаўцы» 1.9 км
- Вадасховішча Крапівенка 7.1 км
- Вадасховішча 17 км
- Рудкаўшчынскі сельсавет 17 км
- Урочышча Кружкі 19 км
- Урочышча Вішнёўка 22 км
- Урочышча Верашчакі 23 км
- Саўскі сельсавет 24 км
- Урочышча Ржаўкі 28 км
- Горацкі раён 34 км