Мемарыял на месцы масавых расстрэлаў

Belarus / Vicebsk /
 мемарыял, магіла, massacre (en)

Паводле сведчання мясцовых жыхароў тут у 1930-40 гадох органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы мірных людзей. У 1980-х гадох пошукам сьлядоў забойстваў у Паляях займаўся Якаў Рыжык. Зь ягонай ініцыятывы 5 лістапада 1989 году каля вёскі зьявіўся першы крыж у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пазьней ён быў заменены на шасьцімэтровы мэталёвы крыж ад праваслаўнай царквы.29 кастрычніка 2009 году зь ініцыятывы старшыні віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава былі ўсталяваныя 5 мэмарыяльных крыжоў чырвонага колеру. 2 лістапада 2009 году быў пастаўлены яшчэ адзін крыж.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°9'20"N   30°22'35"E
This article was last modified 6 years ago