Быхаўская сінагога (Быхаў)

Belarus / Mahiljow / Byhau / Быхаў / Савецкі зав.
 руіны, разваліны, гістарычна значнае месца, Baroque (architecture) (en), сінагога, пакінуты аб'ект, цікавая месца, помнік архітэктуры (гісторыі), 17th century construction (en)

Быхаўская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў Быхаве, узведзенае ў пачатку XVII ст. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу.
Цэнтрычнае мураванае абарончае збудаванне, амаль квадратнае ў плане, завяршаецца пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус спярша праразалі прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Тоўстыя сцены (1,75 м) першага яруса праразаюць высокія паўцыркульныя вокны з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб'ядноўваюцца на ўсю сцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.
Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°31'10"N   30°15'20"E
This article was last modified 5 years ago