Царковішча (кратэр)

Belarus / Minskaja Voblasts / Dzerzhinsk /
 Upload a photo

Круглая яма дыяметрам каля 50 м. глыбінёю каля 5 м. Схілы пакатыя, нахіл каля 15-20 градусаў. Вясною кратэр запаўняецца сьнегавой вадой, гэта ж адбываецца і пасьля моцных працяглых дажджоў. На схілах расьце малады хваёвы лес (ствалы дыяметрам каля 20 см.), на дне - бярозы (ствалы дыяметрам каля 5-10 см.). Паводле паданьняў на гэтым месцы стаяла царква, якая пасьля правалілася пад зямлю. Ёсьць меркаваньне, што тут было старажытнае паганскае капішча, бо жыхары Бярвішчаў яшчэ ў 20-ым ст. знаходзілі тут каменныя слупы з выявамі людзей.
Найбольш верагоднае паходжаньне Царковішча - метэарытны кратэр, які пазьней запоўніўся вадою і зарос. Гэта спраўдзілі шурфы, ў якіх знайшлося шмат торфу.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°26'6"N   27°11'59"E
This article was last modified 15 years ago