Бараўское возера

Belarus / Vicebsk /

Бараўско́е, Барова — бяссцёкавае возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэсценка (прыток Храпаўлянкі), за 6 км у напрамку на поўнач ад Віцебска, за 4,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна.
Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня каля 1,6 км, найбольшая шырыня 0,13 км.
Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі. На поўдні злучана каналам з возерам Дрыкольскае.
Каля возера ў вёсцы Дрыколле размешчана паляўніча-рыбалоўная база.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°17'50"N   30°5'5"E
This article was last modified 8 years ago