Возера Вымна

Belarus / Vicebsk /

Вы́мна — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Каспля (прыток Заходняй Дзвіны).
Даўжыня возера 2,95 км, найбольшая шырыня 1,09 км, плошча паверхні 2,1 км². Найбольшая глыбіня складае 9,6 м, сярэдняя — 5,3 м.
Праз возера працякае рака Вымнянка (Вымніца).
На паўднёвай ускраіне вёскі Слабада на беразе возера ў XVIII—XX стагоддзях знаходзіўся Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°15'29"N   30°37'2"E
This article was last modified 7 years ago