Возера Вялiкае Белае

Belarus / Vicebsk / Haradok /
 Upload a photo

Вялікае Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Белае.
Плошча паверхні возера 1,45 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Найбольшая глыбіня 10,2 м, сярэдняя 5,4 м.
У паўночнай частцы ў Вяліка Белае ўпадае ручай (пратока) з возера Гваздок.
Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У паўночна-усходняй частцы Вялікае Белае мяжуе з возерам Малое Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°40'25"N   29°32'15"E
This article was last modified 7 years ago