Возера Няклея

Belarus / Vicebsk / Polack /
 Upload a photo

Някле́я — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 37 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Труды.
Плошча паверхні 0,95 км². Даўжыня 3,04 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,2 м, сярэдняя 2,9 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Плёсы злучае пратока шырынёй 60 м і глыбінёй 3,6 м.
У возера ўпадаюць ручаі, ручай з возера Талакнянік, выцякае рака Няклейка ў возера Жэльцы.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°38'21"N   29°20'33"E
This article was last modified 8 years ago