Возера Янкішкі

Belarus / Vicebsk / Pastavy /
 Upload a photo

Я́нкішкі, Янкішскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка, у 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сакуны, у 1 км ад вёскі Янкішкі.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2 м. Плошча вадазбору 15,6 км². Аб'ём вады 0,22 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у раку Камайка.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°6'45"N   26°31'8"E
This article was last modified 7 years ago