Вяляцічы

Belarus / Minskaja Voblasts / Bjarezina /
 вёска/сяло/пасёлак, аграгарадок
 Upload a photo

Прынята лічыць, што назва вёскі ўтворана ад назвы старажытнага племені волатаў (вельтаў або велетаў), якія, мусіць, калісьці жылі ў гэтых мясьцінах. Аб даўнім пасяленьні людзей у гэтым краі сьведчаць шматлікія знаходкі рэчаў каменнага часу. Яшчэ ў 1916 годзе ў Вяляцічах былі знойдзены старажытныя каменныя сякера-клін і зернецёркі. Пазьней ля месца ўпадзеньня Начы ў Бобр знаходзілі крамянёвыя прылады працы. У 1954 годзе ў кар’еры на левым беразе Начы было выяўлена самае старое зь вядомых на Барысаўшчыне пахаваньняў. Яно датуецца часамі раньняга бронзавага пэрыяду (2000—1500 гадоў да нашай эры). У ім акрамя непасрэдна пахаваньня былі сякера ў выглядзе ладзьдзі з грыбападобным абухам і дзьве крамянёвыя вузкаабушныя сякеры.

Найбольш старое пісьмовае сьведчаньне пра Вяляцічы можа быць аднесена да 1562 году.

Вяляцічы ў ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя былі цэнтрам воласьці, і ў іх разьмяшчалася валасное праўленьне. Усяго па стану на 1890 год Вяляціцкая воласьць уключала 43 пасяленьні з 1310 сялянскімі і 195 несялянскімі дварамі. Усяго ў воласьці пражывала 10625 чалавек. З 1924 году Вяляцічы зьяўляюцца цэнтрам сельсавету.

Гаспадары земляў у навакольлях Вяляціч на працягу гісторыі шмат разоў зьмяняліся. У ХVІ стагодзьдзі — гэта была прыватная зямля. У ХVІІ стагодзьдзі яна ўжо належыла дзяржаве. На пачатку ХІХ стагодзьдзя яна была ў пажыцьцёвым валоданьні І. Тышкевіча. Аднак пазьней — у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя яна зноў была дзяржаўнай. З 15 траўня 1869 году яе купляе і валодае ёю Пётар Занцэвіч. У яго нашчадкаў маёнтак і знаходзіўся да рэвалюцыі 1917 году.
Nearby cities:
Каардынаты:   54°10'2"N   28°54'13"E
This article was last modified 12 years ago