Лешніца

Belarus / Minsk /
 вёска/сяло/пасёлак  Дадаць катэгорыю
 Upload a photo

Вёска ў Голацкім с/с. За 40 км на ПнЗ ад Мар'інай Горкі, 28 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Свіслач (прыток р. Бярэзіна).
35 гаспадарак, 67 жыхароў (2012).

За 0,5 км на ПдУ ад вёскі, уніз па цячэнні р. Свіслач, на яе правым беразе размешчаны археал. помнік - селішча.
У пач. 19 ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Ігуменскім павеце Мінскай губ.
У 1800 г. 62 двары, 587 жыхароў, царква Раства Багародзіцы, карчма, па р. Свіслач млын (4 паставы), сукнавальня.
У 1842 г. памешчык, генерал-маёр Машлыкін пабудаваў тут царкву.
У 1882 г. ў маёнтку засн. вінакурны з-д (у 1890 г. 6 рабочых).
У 1887 г. адчынена царк.-прыходская школа (у 1890 г. 20 хлопчыкаў).
У канцы 19 ст. сяло , 98 двароў, 706 жыхароў, хлебазапасны магазін, царк.-прыходская школа, царква, піцейны дом; маёнтак - 4 двары, 74 жыхары, вінакурны з-д; хутар - 5 двароў, 21 жыхар.
У 1908 г. сяло - 888 жыхароў; маёнтак - 104 жыхары; фальварак - 31 жыхар.
У 1917 г. ў сяле 130 двароў, 826 жыхароў, у маёнтку 75, ва ўрочышчы 46 жыхароў.
3 лютага да снеж. 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жн. 1919 г. да чэрв. 1920 г. - войскамі Польшчы.
З 1919 г, ў БССР.
У пач. 1920-х г. працавала школа 1-й ступені (у 1922 г. 2 настаўнікі, каля 70 вучняў).
3 1938 г. вёска і пасёлак.
У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 г. да пач. ліп 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі.
У 1960 г. вёска, 496 жыхароў; пасёлак - 102 жыхары.
У 1968 г. пасёлак далучаны да вёскі.
У 2002 г. вёска ў Пярэжырскім с/с, 60 гаспадарак, 112 жыхароў.
У 2010 г. 39 гаспадарак, 85 жыхароу.
У 2013 г. на тэр. РУСП «Эксперымептальная база «Зазер'е» РУП «Навуковапрактычны Цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі». Працуе магазін.
З 1.7.2013 г. ў Голацкім с/с.
Радзіма бел. паэта А. Бачылы.
(па матэрыялах кнігі «Гарады і вескі Беларусі»).
Nearby cities:
Каардынаты:   53°43'25"N   27°46'27"E
This article was last modified 7 years ago