Вайсковыя могілкі (Мiнск)

Belarus / Minsk / Мiнск
 могілкі, культурная спадчына / нацыянальная спадчына, зялёная зона, гістарычнае месца (30), воінскае пахаванне

Вайсковыя могілкі — могілкі ў Мінску, з'яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада, дзе свой апошні спачын знаходзілі шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада.
Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб'ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск.
Nearby cities:
Каардынаты:   53°54'30"N   27°35'10"E
This article was last modified 3 years ago