Палескі радыяцыйна-экалагічны заказнік

Ukraine / Kyyivska / Prypyat /
 радыяцыя, запаведнік, заказнік, радыяцыйны кантроль

«Выбухная хваля» Чарнобыля разбурыла звыклы ўклад жыцця многіх тысяч людзей, якія былі вымушаны пакінуць родныя мясціны. Пасля катастрофы на ЧАЭС прайшло ўжо больш за два дзясяткі гадоў, аднак адселеныя вёскі па гэты дзень знаходзяцца пад аховай міліцыі. З карты найбольш забруджаных радыёнуклідамі раёнаў зніклі дзесяткі населеных пунктаў. Але жыццё ў гэтых бязлюдных месцінах працягваецца, больш за тое - тутэйшая прырода паступова вярнулася на кругі свае. Характэрна, што некаторыя дзікія звяры і птушкі не супраць «зняць кут» у кінутых хатах. Зрэшты, беспрытульным гэты ўнікальны рэзерват жывёльнага свету ўсё ж не застаўся. У 1988 годзе ў беларускім сектары 30-кіламетровай зоны адчужэння на плошчы 131,1 тысячы гектараў быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Пазней яго плошча была павялічана і цяпер складае 216,8 тысячы гектараў. Па ўсім перыметры запаведнік абнесены калючым дротам. Ён падзелены на тры ўчастка: Хойніцкі, Камарынскі і Нараўлянскі. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў Хойніках, навуковая частка і даследча-эксперыментальная база - у адселенай вёсцы Бабчын, а аддзел радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу - на даследчай станцыі Масаны, на мяжы з Украінай, у дзесяці кіламетрах ад ЧАЭС. Акрамя таго, створана 16 лясніцтваў. www.belarustime.ru/belarus/culture/land/e9f9f3c99d24652... www.chernobyl.info/index.php?userhash=108783&navID=581&...
Nearby cities:
Каардынаты:   51°36'34"N   29°56'17"E
Гэты артыкул абаронены
This article was last modified 6 years ago