Возера Сердава

Belarus / Vicebsk / Navapolack /

Се́рдава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,6 м. Аб′ём вады 5,04 млн. м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Упадаюць 2 ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Рудзёнкава.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°24'15"N   28°26'5"E
This article was last modified 6 years ago