Возера Олтушскае

Belarus / Brest / Malaryta /

Олтушскае, Олтуш — возера ў Беларусь, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта.
Плошча паверхні возера 2,19 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1 км, даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня каля 3 м, сярэдняя 0,9 м. Аб'ём вады ў возеры 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 302 км².
Катлавіна возера тыпу азёр-разліваў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і мае карытападобную форму. Схілы катлавіны і берагі нізкія і забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем, у прыбярэжнай частцы на ўсходзе возера — пяскамі і апясчаненымі адкладамі.


www.youtube.com/watch?v=3JxnXDoj3YM
Nearby cities:
Каардынаты:   51°41'27"N   23°57'19"E
This article was last modified 6 years ago