Археалагічны музэй «Бярэсце» (Брэст)

Belarus / Brest / Брэст
 археалагічнае месца, археалагічны музей

Археалагічны музей «Бярэсце» — унікальны археалагічны музей, размешчаны ў горадзе Брэсце, адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада.
З 1969 па 1981 гады і ў 1988 годзе пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара П. Ф. Лысенкі праводзіліся раскопкі, у выніку якіх былі выяўленыя больш за 220 драўляных пабудоў XI—XIII стст., тры вулічныя маставыя, частаколы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу. Была раскрыта плошча больш за 1800 м², у тым ліку больш за 500 м² — раскрыта да мацерыка. Многія пабудовы Бярэсця захаваліся на пяць — дзевяць вянцоў, а некаторыя нават і на дванаццаць, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю ў славянскай археалогіі.
Nearby cities:
Каардынаты:   52°4'47"N   23°39'16"E
This article was last modified 5 years ago