Пяцігорск

Russia / Stavropol / Pyatigorsk /

ПЯЦІГОРСК (руск.: Пятигорск), горад (з 1830 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага краю. Насельніцтва 139,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1780 годзе.

Горад-курорт размешчаны раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, пераважна на левым беразе ракі Падкумак. З групы курортаў Каўказскіх Мінеральных Вод Пяцігорск валодае найбольш разнастайнымі прыроднымі лячэбнымі рэсурсамі. Ёсць звыш 40 крыніц мінеральных вод, якія адрозніваюцца па хімічным складзе і тэмпературы вады; некаторыя з іх радонавыя. З размешчанага каля Пяцігорска Тамбуканскага возера здабываюць высокакаштоўную ў тэрапеўтычным дачыненні сульфідную ілавую гразь. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія складаюцца летам і ў пачатку восені, дазваляюць выкарыстаць іх для клімататэрапіі.

Вышыня над узроўнем мора — каля 600 метраў. Вышэйшая кропка ў наваколлях горада — вяршыня гары Бяштаў — 1401 м. Таксама ў межах горада размешчаны вяршыні гор: Машук, Гарачая, Пост, Пікет, Казачка і інш.

Дзейнічае больша за два дзесятка санаторна-курортных устаноў. Прамысловасць Пяцігорска арыентаваная галоўным чынам на абслугоўванне запатрабаванняў курорта. Такім чынам, маюцца прадпрыемствы харчасмакавой прамысловасці: мясны, вінны камбінаты, малака- і півавараны заводы, кандытарская фабрыка. Лёгкая прамысловасць: швейная, абутковая, дываннаткацкая фабрыкі. Аднак развіта таксама машынабудаванне і металаапрацоўка: ПА «Пяцігорсксельмаш» па выпуску машын і абсталявання для птушкагадоўлі. Заводы: аўтаспецбудавання, электрамеханічны і інш. Ёсць таксама хімічны завод.
Nearby cities:
Каардынаты:   44°2'16"N   43°5'0"E
  •  274 км
  •  315 км
  •  374 км
  •  468 км
  •  546 км
  •  606 км
  •  616 км
  •  622 км
  •  762 км
  •  814 км
Array