Самафракія

Greece / Evros / Kamariytissa /
 востраў, патухлы вулкан

Самафра́кія або Саматра́кі (грэч.: Σαμοθράκη) — востраў у Эгейскім моры. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 178 км². Насельніцтва - 2859 чал. (2011 г.). Востраў Самафракія знаходзіцца на поўначы Эгейскага мора ў 314,25 км на паўночны ўсход ад Афінаў і ў 1503 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 20,6 км, найбольшая шырыня - 13 км. Суша складзена пераважна гранітамі і базальтамі. Бераг нізкі, яго атачаюць пясчаныя пляжы. Найвышэйшы пункт — гара Саас з дзвюма вяршынямі Фегары (1611 м) і крыху ніжэйшай Лулудзі. Клімат вострава марскі ўмераны. Узімку на вяршыні Саас ляжыць снег. Улетку вакол вострава часцяком штармавое надвор'е. У цэнтральнай частцы вострава захаваліся натуральныя лясы. На Самафракіі шмат птушак, асабліва ў перыяд сезонных міграцый. Мора каля вострава багата рыбай. Турызм з'яўляецца адной з галоўных галін эканомікі вострава. Тут няма аэрапорта, але порт Камарыё́ціса штодзень наведваюць турыстычныя судны. Большасць арганізаваных турыстаў прыбываюць Самафракію на кароткі перыяд (1 - 2 дні) для азнаямлення з гістарычнымі помнікамі і мясцовай прыродай. Востраў прыцягальны таксама для самастойных вандроўнікаў з невялікім бюджэтам. Для іх на поўначы Самафракіі адкрыты танны кемпінг.
Nearby cities:
Каардынаты:   40°27'4"N   25°34'16"E
  •  263 км
  •  277 км
  •  314 км
Array