Напата

Sudan / as-Samaliyah / Kurimah /
 археалагічнае месца, сусветная спадына ЮНЕСКО, former national capital (en)
 Upload a photo

Напа́та — старажытны горад у Нубіі (Судан), заснаваны егіпцянамі як адміністрацыйны цэнтр каля чацвёртага парога ракі Ніл у 2 тысячагоддзі да н. э. З'яўляўся адной са сталіц старажытнай дзяржавы Куш. У наш час прадстаўлены археалагічнымі помнікамі Джэбель-Баркал і Нуры.
У 2003 г. Джэбель-Баркал і Нуры унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га.
Напата была заснавана каля 1450 г. да н. э. старажытнаегіпецкім фараонам Тутмасам III пасля заваявання дзяржавы Керма. Першапачаткова з'яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Нубіі. Егіпецкі кіраўнік Напаты меў тытул намесніка фараона. У 1070 г. да н. э. намеснікі Напаты вызваліліся з-пад улады Егіпта і стварылі асобную дзяржаву Куш. Напата заставалася галоўным эканамічным і палітычным цэнтрам Куша прыкладна да VI ст. да н. э. У 591 г. да н. э. вытрывала нашэсце персаў, пасля чаго паступова саступіла месца Мероэ. У V ст. да н. э. Герадот ужо называў Мероэ галоўным горадам Эфіопіі. У 23 г. да н. э. Напата была канчаткова зруйнавана падчас нашэсця рымлян.
Nearby cities:
Каардынаты:   18°32'9"N   31°49'39"E
This article was last modified 6 years ago