Скала Джэбель-Баркал

Sudan / as-Samaliyah / Kurimah /
 гара, узгорак / гара, гістарычна значнае месца, археалагічнае месца, сусветная спадына ЮНЕСКО, гістарычнае месца (30)

Джэбель-Баркал (араб. جبل بركل‎‎‎) — археалагічны помнік у аднайменным скальным масіве на поўначы Судана. У 2003 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га. У яе склад таксама ўваходзіць археалагічны помнік Нуры.
Джэбель-Баркал уяўляе сабою скальны масіў з плоскай вяршыняй да 98 м у вышыню. Размешчаны ў даліне Ніла, не далёка ад чацьвёртага парога. Каля 1450 г. да н. э. пасля заваявання дзяржавы Керма Джэбель-Баркал і навакольныя тэрыторыі былі абраны старажытнымі егіпцянамі для пабудовы адміністрацыйнага цэнтра Нубіі, горада Напата. Скальны масіў быў прысвечаны богу Амону і атрымаў назву Свяшчэннай скалы.
Nearby cities:
Каардынаты:   18°32'13"N   31°49'41"E
  •  164 км
  •  581 км
  •  602 км
  •  744 км
  •  752 км
  •  992 км
  •  1142 км
This article was last modified 7 years ago