Крэпасць Белаградчык
Bulgaria /
Varna /
Dolni Chiflik /
World
/ Bulgaria
/ Varna
/ Dolni Chiflik
, 3 км ад цэнтра (Долни Чифлик)
умацаванні, крэпасць, фартыфікацыі, культурная спадчына / нацыянальная спадчына, помнік архітэктуры (гісторыі), 1800s construction (en), 100 Tourist Sites of Bulgaria (en)
Крэпасць Белаградчык (балг.: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (балг.: kaleto), ад турэцк.: kale — «крэпасць» — старажытная крэпасць, размешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Балгарыі на паўночным захадзе ад горада Белаградчык; галоўная культурная і гістарычная каштоўнасць Белаградчыка разам са скаламі. З'яўляецца адной з тых крэпасцяў Балгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён, і помнікам культуры Балгарыі.
Таўшчыня муроў крэпасці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдствам брам. Плошча крэпасці — 10210 м². Пазней крэпасць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музея.
Крэпасць была закладзена і пабудавана яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Скалы, якія там знаходзіліся, былі добрай натуральнай абаронай, таму муры былі пабудаваны ў асноўным на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе. Вышыня крэпасці дасягала ў асобных месцах 70 м. Сама крэпасць была толькі назіральным пунктам, а не абарончым збудаваннем. У XIV стагоддзі цар Іван Срацімір пашырыў крэпасць, дабудаваўшы некалькі вежаў і муроў перад масівамі скал. Падчас яго праўлення Белаградчык стала важнейшай цытадэллю Балгарыі, саступаючы па памерам і важнасці толькі крэпасці Баба Віда ў горадзе Відзін, балгарскай сталіцы тых часоў.
У 1396 годзе туркі захапілі крэпасць і не толькі адбудавалі яе нанава, але і ўзмацнілі гарнізон для падаўлення паўстанняў. У пачатку XIX стагоддзя крэпасць зноў перабудавалі, дадаўшы некалькі турэцкіх і еўрапейскіх архітэктурных элементаў і запрасіўшы для рэканструкцыі французскіх і італьянскіх іжынераў. У 1850 годзе крэпасць сыграла важную роль у падаўленні антытурэцкага паўстання ў Балгарыі, а апошні раз выкарыстоўвалася ў 1885 годзе падчас сербска-балгарскай вайны. Сёння Белаградчык з'яўляецца музеем-крэпасцю.

Спасылка на Wikipedia: http://be.wikipedia.org/wiki/Крэпасць_Белаградчык
Nearby cities:
Каардынаты: 43°37'20"N 22°40'44"E