Банда-Ачэх

Indonesia / Aceh / Banda Aceh /
 горад, сталіца штата / правінцыі / рэгіёна

Банда-Ачэх (індан.: Kota Banda Aceh; раней называўся Кутараджа) — сталіца і самы буйны горад у правінцыі Ачэх у Інданезіі, на паўночным узбярэжжы вострава Суматра.
Колькасць насельніцтва ў 2006 годзе складала прыкладна 260 тысяч чалавек (у 1946 — 11 тысяч, у 1961 — 34 тысячы).
У горадзе маюцца чыгуначная станцыя[2] і міжнародны аэрапорт імя султана Іскандара Муда.
Да 26 снежня 2004 года Банда-Ачэх быў параўнальна малавядомы. Але землятрус у Індыйскім акіяне, што здарыўся ў гэты дзень, і цунамі, якое рушыла за ім, значна разбурылі горад, каля 130 тысяч чалавек загінулі, дзесяткі тысяч былі параненыя.
Каардынаты:   5°32'54"N   95°19'20"E
Array