Возера Берца

Latvia / Kraslavas / Kraslava /
 Upload a photo

Бе́рца — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад Браслава, за 0,65 км ад мяжы з Латвіяй. Належыць да Абабіцскай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,83 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя каля 2,5 м. Аб'ём вады ў возеры 1,06 млн м³. Плошча вадазбору каля 9 км².
У паўночнай частцы ў Берцу ўпадае ручай з возера Барвінок. На паўднёвым захадзе злучана пратокай з возерам Дубра.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°47'2"N   27°14'28"E
This article was last modified 7 years ago