Возера Крывец

Latvia / Kraslavas / Kraslava /

Крывец, Крывое — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад горада Браслаў, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Плюсы, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 0,19 (0,23[1]) км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 3,45 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².
Возера бяссцёкавае.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°47'58"N   27°5'43"E
This article was last modified 6 years ago