Wikimapia forum / User forums in other languages / Belаrusian - Беларуская / Рэгіёны Беларусі на мапеHello, guest You may login or register here. level 0 exp 0  
 Рэгіёны Беларусі на мапе
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Заўважыў, што розныя рэгіёны краіны па-рознаму адлюстроўваюцца ў Гуглі. Гэта значыць, якасць здымкаў некаторых участкаў паверхні вельмі высокая, а ёсць і зусім дрэнна апрацаваныя.

Прапаную тут пісаць аб якасці спадарожнікавай здымкі розных месцаў у Беларусі.

Вось, напрыклад, Баранавіцкі раён вельмі добра адзняты Гуглем, а калі я "пайшоў" на поўдзень, то ўбачыў, што Ганцавіцкі і Пінскі раёны намнога горш адлюстраваныя.
DENISpl
Joined: 11/06/08
Places: 1158
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Заходняя частка Беларусі на фотаздымках Гугля знятая практычна ўся, крыху поўдзень Брэсцкай вобласці адсутнічае. А вось Усходняя частка за Мінск наадварот, вельмі мала фотаздымкаў з добрай якасцю. Можна сказаць што Гомельскай і Магілёўскай вобласцей добрых здымкаў наогул практычна няма.
Bugnap
Joined: 10/07/09
Places: 1651
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Гэта тэма ні аб чым. Прапаную зачыніць. (хінт - міжнародныя форумы wm\сборнікі і т.д)
Bugnap
Joined: 10/07/09
Places: 1651
Userlevel: -2
16 years ago 0 
<!-- m --><a class="postlink" href="www.wikimapia.org/wiki/User_Guide:_Satellite_images">www.wikimapia.org/wiki/User_Guid ... ite_images<!-- m -->
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Тэма аб канкрэтным размеркаванні якасных спадарожнікавых здымкаў па тэрыторыі Беларусі. У агульных рысах карыстальнік DENISpl раскрыў тэму.

Закрыццё тэмы, вядома ж, у кампетэнцыі мадэратараў, тут ніхто супярэчыць не будзе -- калі так трэба, закрывайце.

Прапаную ўсё ж вызначыць канкрэтную мяжу тэрыторыі з добрай якасцю здымкаў. На даследаванай мной тэрыторыі гэтая мяжа прыкладна паміж Ляхавічамі і Ганцавічамі.
Viteblynin
Joined: 12/03/10
Places: 17
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Невялікая якасць здымкаў Віцебскай вобласці усходней Міёр і Глыбокага. Выключэнне - раён вакол Оршы.
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Так, сапраўды, мой калега з Талочына расказваў неяк, што яго родны горад, як і амаль уся Віцебшчына ўвогуле, пакуль яшчэ не адзняты як след. Гэтая акалічнасць у некаторай ступені перашкаджае маім знаёмым, напрыклад, у размяшчэнні фотаздымкаў у Панараміо.
DENISpl
Joined: 11/06/08
Places: 1158
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Вытрымка з правілаў:
[b:jjnbxdku]Абнаўленне базы спадарожнікавых здымкаў ажыццяўляецца распрацоўшчыкамі Google Maps.
У хуткім часе спадарожнікавыя здымкі з з высокай якасцю будуць даступныя для ўсёй паверхні нашай планеты. Wikimapia не распараджаецца спадарожнікавымі фотаздымкамі і мапамі, на якіх адлюстраваны вуліцы, межы і назвы аб'ектаў - яны належаць Google.[/b:jjnbxdku]
<!-- m --><a class="postlink" href="wikimapia.org/wiki/%D0%92%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81...">wikimapia.org/wiki/%D0%92%D0%BE% ... _Wikimapia<!-- m -->
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Так, з цягам часу ўся паверхня планеты будзе даступная з высокай якасцю спадарожнікавых фотаздымак. Над гэтым Гугль увесь час працуе, гэта яго мэта.
Аднак пакуль гэта яшчэ не так.

Дадзеная тэма не для таго, каб паскардзіцца на якасць здымак, зусім не!
Тэма з'яўляецца спробай выявіць сучасны стан здымак паверхні Зямлі менавіта на тэрыторыі Беларусі.
Згуртаваць тут інфармацыю аб тым, што мы маем зараз.

Мне здаецца, такая інфармацыя магла б быць цікавай і карыснай.
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
І яшчэ вось якая думка. Мы маглі б у гэтай тэме, так бы мовіць, адсочваць працэс у развіцці, назіраць за зменамі на беларускай тэрыторыі. Аператыўна паведамляць аб з'яўленні новых высакаякасных раёнаў.
Hacuk
Joined: 23/02/10
Places: 1321
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Што цікава, дык менш чым за год горад Мінск мянялі 3 разы=) Вось каб і астатнія раёны таксама.
DENISpl
Joined: 11/06/08
Places: 1158
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Так, Гародня да гэтага часу ў аблоках :(
AlexOct
Joined: 02/03/10
Places: 1563
Userlevel: -2
16 years ago 0 
Паверхня месцамі апрацаваная палосамі або квадратамі: побач месцы з добрай і не вельмі добрай якасцю.
Hacuk
Joined: 23/02/10
Places: 1321
Userlevel: -2
15 years ago 0 
Калі праз праграму SAS пазіраць на Беларусь з розных зумаў, то часам на 12 лепшая якасьць чым на 13. Гляньце на возера Нарач з 11,12,13,14 зумаў=)
Наконт Гродна: ёсьць старыя, але без аблокаў на Яндэксе і ВіртуалЭрс.