Усадебно-парковый комплекс Гребницких (Ореховно)

Belarus / Vicebsk / Polack / Ореховно
 парк, усадьба, имение, достопримечательность

Сядзіба Грабніцкіх ў вёсцы Арэхаўна

Маёнтак «Арэхаўна» вядомы з 1552 года, у 1574 ягоны ўласьнiк стараста Дзiсьненскi Баркулаб Iванавiч Корсак аддаў яго ў пасаг дачцэ Еве – жонцы Багдана Саламарэцкага. У 1591 годзе маёнтак прададзены Лашмiнскiм, а з 1693 года належыў магнацкаму роду Шчытаў.

д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


Недзе напрыканцы 18-га стагоддзя Арэхаўна праз жаночую лiнiю Шчытаў пераходзiць ва ўладаньне Гра(э)м(б)нiцкiх (нажаль, розныя крыніцы даюць розныя формы напісаньня прозьвішча. Будзем карыстацца найбольш пашыраным у сучасных крыніцах - Грабніцкі). У 1819 годзе Мiкалай Юзаф Грабніцкі – вiцебскi губернскi маршалак фундуе будаўнiцтва Сьвята-Параскеўскай царквы. Храм адноўлены вернiкамi на пачатку 90-ых гадоў дваццатага стагоддзя i зараз дзейнiчае. Грабніцкі -малодшы Отан цi Атон, якi меў сталыя антырасейскiя перакананьнi (у час службы ў Крыме ў якасьцi юнкера ўланскага палка ён наладзiў сувязь з татарскiм нацыянальным супрацiвам, за што быў на два гады кiнуты ў Петрапаўлаўскую цытадэль, а пасьля адпраўлены шарагоўцам у Сiбiрскi корпус) ў час паўстаньня 1863-64 года ачолiў паўстанцкi аддзел, якi базаваўся ў Бiкульнiцкiм лесе ля Янаўскага возера. Пасьля паразы паўстаньня Отан Грабніцкі засуджаны на шэсьць год катаргi i памiрае па дарозе ў Сiбiр (у «Сьпiсе палiтычных злачынцаў, пазбаўленых маёмаснага стану з канфiскацыяй маёмасьцi па Вiцебскай губернi Лепельскага ўезду» ён запiсаны як «Оттон Гребницкий»). Мяркуючы па ўсiм, Арэхаўна задоўга да таго зьмянiла гаспадара i перайшло да мiнскага кашталяна Сымона Забелы, а пасьля – да ягонага малодшага сына Юзэфа, якi ў 1834 фундаваў будаўнiцтва драўлянай праваслаўнай царквы. У 1884 годзе на яе месцы была пабудаваная новая драўляная царква, але да нашага часу не захавалась. Апошнiм уладальнiкам маёнтка Арэхаўна быў Уладзiслаў Забэла (1870-1932).

д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


Сядзібны комплекс быў пабудаваны ў 1840 годзе на паўночнай ускраіне в. Арэхаўна. Уключаў парк рэгулярнай пляніроўкі (сёньня растуць кедр, лістоўніца, таполя і інш.) з возерам, сядзібны дом, флігель, шмат гаспадарчых пабудоваў (часткова захаваліся). Галоўная вось — цэнтральная алея ад уязной брамы да параднага двара-курданёра. Мураваны сядзібны дом — П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак з 2-павярховай цэнтральнай часткай, вылучанай балконам і завершанай 3-вугольным франтонам. Сіметрычная кампазіцыя галоўнага фасада парушана бакавым размяшчэньнем увахода, аформленага 4-калённым атыкавым портыкам. Дваровы фасад вырашаны сіметрычна: у цэнтры выступае 2-павярховы круглаваты эркер і кароткія бакавыя крылы. У аздобленьні фасадаў выкарыстаны рустыка, дэнтыкулы, прафіляваныя карнізы, ліштвы і сандрыкі ў абрамленьні акон. Планіроўка анфіладная. У цэнтры вылучаецца вялікая авальная заля з вітымі ўсходамі.

д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


д. Ореховно. Усадебно-парковый комплекс Гребницких


Па ўспамiнах сучасьнiкаў апошняга гаспадара, маёнтак з’яўляўся сапраўднай зоркай палацава-паркавага дойлiдства: мелася вялiкая бiблiятэка, шыкоўная калекцыя карцiн, сярод якiх былi творы Дэлакруа, Вато, Фраганара, каштоўныя зборы фарфору, срэбра, венецыянскай бронзы, старадаўняй зброi; на ўсход ад сядзiбы цягнуўся паркавы масiў плошчай ля 20 гектараў. Побач з гаспадарскiм домам у 1875-ым годзе архiтэктарам Вiткоўскiм была пабудаваная мураваная фамiльная каплiца-пахавальня.

У 1918 годзе сядзiба была разрабаваная «рэвалюцыйнымi масамi», а рэшткi былой велiчы дасюль пасьпяхова зьнiшчаюць удзячныя нашчадкi.
Ближайшие города:
Координаты:   55°12'15"N   28°40'39"E
Данная статья была последний раз изменена 15 лет назад