Пячорныя цэрквы ў Іванаве

Bulgaria / Ruse / Dve Mogili /
 Medieval / Middle Ages (en), культурная спадчына / нацыянальная спадчына, цікавая месца, сусветная спадына ЮНЕСКО, 100 Tourist Sites of Bulgaria (en), 13th century construction (en), tourist attraction (en), cave church/monastery (en)

Пячорныя цэрквы ў Іванаве (балг.: Ивановски скални църкви, Ивановски манастир) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Іванаўскі скальны манастыр Св. Архангела Міхаіла размешчаны ў 21 км на поўдзень ад горада Русе, у 4 км ад вёскі Іванава. Гэта група маленькіх цэркваў, капліц, хадоў, пячор і келляў, высечаных у скалах на вышыні 32 м над маляўнічым каньёнам ракі Русенскі Лом.
Фрэскі цэркваў, датаваныя 13-14 стст., выкананы ўнікальнымі па саставу фарбамі ў стылі драматычнага рэалізму. Асабліва добра захаваліся Капліца Гасподзеў Дол і Унутраная царква.
У перыяд росквіту манастыра колькасць цэркваў і капліц дасягала 40, манаскіх келляў было каля 300. Так званая Схаваная Царква, як мяркуюць, была заснавана царом Іванам Аляксандрам (1331—1371). Адным з царкоўных дарыльшчыкаў быў цар Іван Асень II, які любіў наведваць гэтае месца і праводзіць тут час. Пра гэта сведчыць знойдзены ў царкве партрэт цара з дакладнай копіяй храма.
У капліцы Гасподзеў Дол на сценах келляў знойдзены выразаныя тэксты. У адным з іх гаворыцца, што цар Іван Тэртэр (1279—1292) правёў канец жыцця ў манастыры і быў у ім пахаваны.
Nearby cities:
Каардынаты:   43°41'54"N   25°59'26"E
  •  94 км
  •  106 км
  •  122 км
  •  142 км
  •  148 км
  •  155 км
  •  179 км
  •  249 км
  •  275 км
  •  303 км
Array