Вазузскае вадасховішча

Russia / Tver / Zubtsov /
 вадасховішча, не адлюстроўваць назву

Вазу́зскае — вадасховішча ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі на рацэ Вазуза. З’яўляецца часткай Вазузскай гідратэхнічнай сістэмы.
Вадасховішча ўведзена ў эксплуатацыю ў 1977 годзе. Плошча паверхні пры нармальным падпорным узроўні 106 км². Даўжыня вадасховішча 84 км, найбольшая шырыня 2,1 км. Найбольшая глыбіня 28,1 м, сярэдняя — 5,1 м. Ваганні ўзроўню вады да 10 м. Карысны аб’ём 428 млн м³. Плаціна вадасховішча земляная. Катлавіна вадасховішча складаецца з чатырох плёсаў, утвораных затопленымі далінамі рэк Вазуза, Асуга, Касня, Гжаць.
Каналам Гжаць — Яўза Вазузскае вадасховішча злучаецца з Яўзскім вадасховішчам і разам з Верхнерузскім вадасховішчам утварае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, выкарыстоўваемую ў мэтах паляпшэння водазабеспячэння горада Масквы.
Nearby cities:
Каардынаты:   55°58'36"N   34°34'46"E
This article was last modified 6 years ago