Крак дэ Шэвалье

Syria / Hhims / Talkalah /
 замак, археалагічнае месца, умацаванні, крэпасць, фартыфікацыі, Gothic (architecture) (en), crusader (en), сусветная спадына ЮНЕСКО, зарэгістраваны будынак, гістарычнае месца (30), tourist attraction (en)


www.youtube.com/watch?v=wE7aGVSpjfo
Крак дэ Шэвалье, або Крак дэ л'Аспіталь (араб. قلعة الحصن‎‎, фр.: Krak des Chevaliers, фр.: Krak de l'Hospital) — крэпасць гаспітальераў, размешчаная ў Сірыі на ўсход ад ліванскага Трыпалі на вяршыні ўцёса вышынёй 650 метраў, непадалёк ад дарогі, якая вядзе з Антыёхіі да Бейрута і Міжземнага мора. Найбліжэйшы буйны сірыйскі горад — Хомс — знаходзіцца ў 65 км на ўсход ад замка.

Адна з найбольш захаваных крэпасцей гаспітальераў у свеце. У 2006 годзе разам з цытадэллю Саладзіна (у 30 км на ўсход ад Латакіі) замак быў унесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

З арабскіх хронік вядома, што ў 1031 годзе крэпасць займаў курдскі гарнізон эміра Алепа. У тыя часы крэпасць называлася Хысн аль-Акрад («Замак курдаў»). Па сугуччы франкі назвалі крэпасць Крат (фр.: Le Krat), а затым, па падабенстве з арабскім тэрмінам «карак» (крэпасць) сталі называць Кракам (фр.: Le Krak).

У 1099 годзе падчас Першага крыжовага паходу яна была захоплена Раймундам IV, графам Тулузскім, аднак неўзабаве крыжакі пакінулі крэпасць, каб працягнуць паход да Іерусаліма.

У 1110 годзе крэпасць была паўторна занята Танкрэдам, князем Галілеі, а ў 1142 годзе Раймунд II, граф Трыпалі, перадаў Крак дэ Шэвалье ордэну гаспітальераў, каб яны ахоўвалі межы ад магчымых набегаў Зангі ібн Ак-Санкура, начальніка цюркскага гарнізона ў Масуле і Алепа.

Гаспітальеры аднавілі крэпасць і пабудавалі мноства дадатковых памяшканняў, ператварыўшы яе ў самую вялікую апору крыжакоў у Святой зямлі. Вакол крэпасці была выбудавана сцяна таўшчынёй ад 3 да 30 метраў з дазорнымі вежамі, адну з якіх займаў Вялікі Магістр гаспітальераў. За кольцам знешняй сцяны быў двор, абыходзячы які можна было патрапіць ва ўнутраныя памяшканні — залу, капліцу (якую пазней мусульмане ператварылі ў мячэць) і сховішча даўжынёй 120 метраў. Іншыя складскія памяшканні былі схаваны ўнутры скалы, на якой стаяла крэпасць, дзякуючы чаму Крак дэ Шэвалье мог вытрымаць працяглыя аблогі. У канцы XII — пачатку XIII стст. чарада землетрасенняў пашкодзіла некаторыя пабудовы, і крэпасць ізноў прыйшлося аднаўляць.

Крак дэ Шэвалье быў сапраўды непрыступны. Яго не раз абложвалі, але заўсёды беспаспяхова. У 1188 годзе каля сцен крэпасці стаяла армія самога Саладзіна. Падчас той аблогі арабам удалося паланіць кашталяна. Воіны Саладзіна падвялі яго да сцен крэпасці і запатрабавалі, каб ён загадаў гарнізону адчыніць вароты. Кашталян спачатку аддаў па-арабску загад здаць крэпасць, але потым ужо па-французску загадаў ваяваць да апошняга чалавека.

Крак дэ Шэвалье ўдалося ўзяць толькі падманным шляхам, калі Бейбарс I, султан Сірыі і Егіпта, накіраваў у крэпасць фальшывая лісты, у якім граф Трыпалі нібы загадваў крэпасці здацца. У выніку 8 красавіка 1271 года Крак дэ Шэвалье паў.

У 1272 годзе, падчас Дзявятага крыжовага паходу замак бачыў англійскі кароль Эдуард I і так захапіўся ім, што выкарыстоўваў Крак як узор для сваіх замкаў у Англіі і Уэльсе.

Лоўрэнс Аравійскі, які ўпершыню ўбачыў замак у жніўні 1909 года, апісваў яго як «мабыць, самы цудоўны замак у свеце».

У сакавіку 2014 года падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі ўрадавыя войскі занялі крэпасць, знішчыўшы дзясяткі паўстанцаў, а астатніх абаронцаў крэпасці вымусіўшы бегчы ў Ліван. Раней, падчас аднаго з авіяналётаў сірыйскіх ВПС у замка была разбурана адна з яго вежаў.

www.youtube.com/watch?v=x0p7iVvdAHY

www.youtube.com/watch?v=Hh9o-peeXTI

www.youtube.com/watch?v=_caIwqJ5OIg

www.youtube.com/watch?v=aH8V1-UfGgM
Nearby cities:
Каардынаты:   34°45'24"N   36°17'41"E
  •  10 км
  •  10 км
  •  42 км
  •  44 км
  •  55 км
  •  104 км
  •  234 км
Array