Антверпенская ратуша (Антверпен (муниципалитет))
Belgium /
Antwerpen /
Antwerp /
Антверпен (муниципалитет) /
Grote Markt, 1
World
/ Belgium
/ Antwerpen
/ Antwerp
Свет / Бельгія / / Amberes /
помнік, манумент, Renaissance (architecture) (en), спадчына, званіца, гарсавет, мэрыя, помнік архітэктуры (гісторыі), 16th century construction (en)
Гарадская ратуша ў Антверпене — цэнтральны твор нідэрландскага Адраджэння і адзін з першых рэнесансных будынкаў на поўначы Еўропы. Пабудаваны ў 1561-65 гг., калі Антверпен быў гандлёвай сталіцай Еўропы, па праекце мясцовага архітэктара Карнеліса Флорыса. Распрацаваная Флорысам сістэма дэкаратыўнай арнаментыкі («Florisstil») аказала значны ўплыў на развіццё бельгійскай (фламандскай) мастацкай традыцыі. Чатырохпавярховы будынак, які стаіць на галоўнай плошчы горада, арганічна спалучае элементы, запазычаныя ад італьянскіх маньерыстаў, з фламандскай традыцыяй будаўніцтва шматпавярховых гатычных ратуш. Ніжні паверх рустыраваны, верхні паверх - скразны (гульбішча). Ратуша пышна ўпрыгожаная геральдычнымі знакамі Антверпенскага маркграфа, іспанскіх Габсбургаў і герцагства Брабанцкага.
Спасылка на Wikipedia: https://be.wikipedia.org/wiki/Антверпенская_ратуша
Nearby cities:
Каардынаты: 51°13'16"N 4°23'56"E