Возера Усвечча

Russia / Pskov / Idritsa /
 Upload a photo

Усве́чча — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Канашонкі.
Плошча паверхні 4,2 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 2,98 км, найбольшая шырыня 2,12 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 8,08 млн м³. Плошча вадазбору 22,8 км².
На возеры востраў плошчай 0,02 км².
Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іспол у возера Шэвіна.
Nearby cities:
Каардынаты:   56°0'26"N   29°1'51"E
This article was last modified 6 years ago